Урад аддаў на подпіс Лукашэнку дапрацаваны дэкрэт аб «дармаедах»


Дэкрэт № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» неўзабаве будзе падпісаны кіраўніком Беларусі.

«Дапрацаваны варыянт дэкрэту № 3 накіраваны на разгляд кіраўніка дзяржавы», – паведаміў дзяржаўнаму агенцтву belta.by прэс-сакратар кіраўніка ўраду Уладзіслаў Сычэвіч.

Нагадаем, што ў жніўні Лукашэнка заявіў пра неабходнасць дапрацаваць скандальны дэкрэт, які сёлета выклікаў абурэнне беспрацоўных.

«Грамадства павінна ведаць, што ніякага скасавання Дэкрэту №3 быць не можа. Я ўжо матываваў гэта пытанне: прынамсі паўмільёна ў нас непрацоўных людзей. З іх 200 тыс. мы можам вызваліць: шматдзетных, хворых, інвалідаў, людзей, якія, можа, і хочуць працаваць, але ў іх не атрымліваецца ў сілу жыццёвых акалічнасцяў. Але 300 тыс. дзе? Таму Дэкрэт №3 – гэта 300 тыс. тых, хто павінен працаваць, але не працуе. І мы іх павінны прымусіць працаваць. Вось і ўся ідэалогія», – заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас нарады 3 жніўня.

9 сакавіка Лукашэнка пастанавіў спыніць на год дзеянне дэкрэту пасля акцыяў пратэсту, якія прайшлі ў розных рэгіёнах Беларусі.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў