Урад «абнуліў» пеню за паслугі ЖКГ


Савет міністраў прыняў пастанову № 946, паводле якой, беларусы не будуць плаціць пеню за пратэрмінаваныя плацяжы за паслугі ЖКГ.

Пастанова датычыць рахункаў за кватэры, электрычнасць, ліфты: за верасень – з 26 кастрычніка да 5 лістапада, за кастрычнік – з 26 лістапада да 5 снежня і лістапад – з 26 снежня да 5 студзеня 2017-га.

«Нулявая» пеня не распаўсюджваецца на пратэрмінаваныя запазычанасці, якія ўтварыліся на рахунках па стане на 1 кастрычніка, 6 лістапада, 6 снежня і 6 студзеня.

У дакуменце прадугледжваецца, што пералічаныя на рахункі сумы пені будуць залічвацца ў кошт будучых рахункаў за жыллёва-камунальныя паслугі, карыстанне жылым памяшканнем дзяржаўнага жыллёвага фонду і (або) наступнай кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў