Ура! Лукашэнка перамог. З пачатку года некаторыя тавары падаражэлі на 45 %


Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту ў параўнанні са снежнем мінулага года харчовыя тавары падаражэлі на 7 %, нехарчовыя тавары – на 10,1 %, паслугі – на 13,4 %.

Рыбы і морапрадукты падаражэлі на 23 %, алей – на 40,5 %, гарбата – на 25,9 %, а садавіна – на 47 %.

Адчувальна падаражэў цукар – на 18,8 % і крупы – на 16,1 %.

Нязначна патаннела масла – на 0,3% і бульба – 0,6%. Кошты на гародніну знізіліся на 29,4%.

Сярод нехарчовых тавараў адзначаны рост коштаў на ровары і матацыклы – 22,3%, медыкаменты – 21,8%, сінтэтычныя мыйныя сродкі – 18,1%, бытавыя электратавары – 15,1%.

Сярод паслугаў падаражэла тэхнічнае абслугоўванне жылых памяшканняў (42,9%) і водазабеспячэнне (34,9%). Паслугі ЖКГ падаражэлі на 23%.

Значны рост кошту адзначаны таксама на турыстычныя паслугі (26,3%), бытавыя паслугі (10,6%), паслугі паветранага транспарту (25,6%), чыгуначнага транспарту на міжнародных кірунках (19,6%).

ЮВ, belsat.eu, паводле ej.by

Стужка навінаў