Упершыню знойдзены мозг дыназаўра


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=9YErz0XuHHo”][vc_column_text]Ён вельмі нагадвае птушыны.

Навукоўцы з Кембрыджу пацвердзілі, што сярод парэшткаў дыназаўра (Iguanodontia), захаваліся закамянелыя фрагменты мозгу. Паводле палеантолагаў, гэта першы вядомы выпадак, калі знайшліся закамянелыя мазгавыя тканкі сухапутнага хрыбетнага. Падобныя знаходкі вельмі рэдкія, бо тканкі мозгу лёгка руйнуюцца і з часам знікаюць. Таму даследчыкі вымушаны даследаваць мазгі вымерлых жывёлінаў з дапамогай ускосных метадаў.

Паводле навукоўцаў гэты дыназаўр жылі на Зямлі каля 133 мільёнаў гадоў таму. У выніку даследавання акамянеласці адмыслоўцы прыйшлі да высновы, што мозг жывёліны па сваёй структуры вельмі нагадвае мозг птушак і кракадзілаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”387706″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Знойдзены яшчэ ў 2004 годзе дыназаўр імаверна загінуў у балоце. Яго галава патрапіла ў асадак на дне, дзе захоўвалася вялікая кіслотнасць глебы. Таму тканіны мозгу не паспелі цалкам раскласціся, а былі часткова мінералізаваныя.

У найноўшым выданні «Дэвайсу» глядзіце таксама пра адкрыццё астраномаў новых зорак у выглядзе гарбузоў ды альтэрнатыву бяздротавым навушнікам «Apple» – акустычную сістэму для галавы ад «Boomphones».

Стужка навінаў