Упершыню ў свеце спартоўца пакаралі за механічны допінг


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”175187″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Бельгійскую раварыстку дыскваліфікавалі за выкарыстанне матору.

Бельгійскую велагоншчыцу Фэмке ван дэн Дрысхэ адхілілі ад спаборніцтваў на шэсць гадоў за механічны допінг.

Міжнародны звяз раварыстаў высветліў, што падчас студзеньскага чэмпіянату Бельгіі па велакросу на запасным ровары спартсменкі быў усталяваны матор.

Акрамя таго, 19-гадовая раварыстка аштрафаваная на 20 тысяч швейцарскіх франкаў (18 тыс. еўраў) і павінная зараз аплаціць судовыя выдаткі.

Былая чэмпіёнка Еўропы сярод спартсменаў да 23 гадоў будзе вымушана вярнуць усе заваяваныя медалі.

Матор і батарэя былі схаваныя ў бутэльцы для вады пад сядзеннем ровара. Ён кантраляваўся з дапамогай «Bluetooth», пераключальнік быў усталяваны на стырне.

Упс >>> Матор у дзеянні

[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/ideiS-6gBAc”][vc_column_text]Ван дэн Дрысхэ пярэчыць усім абвінавачванням у махінацыях ды заяўляе, што ровар – не яе.

«Гэта ровар майго сябра, які выглядае гэтак жа, як мой. Мой сябар праехаў па дыстанцыі напярэдадні і пакінуў яго побач з грузавіком каманды. Механік падумаў, што гэта мой, і падрыхтаваў яго да гонкі», – цытуе спартоўку BBC.

Міжнародны звяз раварыстаў нядаўна ўвёў абавязковае сканаванне ровараў, ван дэн Дрысхэ стала першай, хто трапіўся на механічным допінгу.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў