Упершыню ў Інстытут памежнай службы набралі дзяўчат-курсантак

photo

Першыя 20 кураснтак Інстытуту памежнай службы распачалі заняткі ў межах «курсу маладога байца».

Заняткі адбываюцца на базе навучальнага цэнтру Інстытуту ў Смаргоні. «Агулам у 2016 годзе ў інстытут паступілі 100 курсантаў, з іх 20 дзяўчат, якія нароўні, а ў некаторых дысцыплінах нават лепш дэманструюць здольнасці да асваення вайсковай справы», – паведамляе сайт навучальнай установы.

У межах падрыхтоўкі курсанткі праходзяць фізпадрыхтоўку, вывучаюць устаў, стральбу. 27 жніўня новыя курсанты і курсанткі прымуць прысягу на вернасць Беларусі.

МЛ, belsat.eu

Фота ips.gpk.gov.by

Глядзі таксама
Каментары