На «Барысаў-Арэне» пачаўся мантаж сістэмы «Coal Line Technology».
Яна дапамагае футбольным суддзям даведацца, перасёк мяч лінію варотаў ці не. Усталёўваюць сістэму супрацоўнікі кампаніяў «Electranet» і «Hawk Eye». Апошняя вядомая сваім абсталяваннем для тэнісу і з’яўляецца партнёрам УЕФА.
Як адзначае прэс-служба ФК БАТЭ, працы ажыццяўляюць тры спецыялісты, якія прыбылі ў Беларусь з Лондану.
Мантаж усяго абсталявання на даху «Барысаў-Арэны» і ў тэлевізійным паўстацыянары зойме некалькі дзён. Гэта ўключае ў сябе падрыхтоўку і каліброўку камер, а таксама пракладку кабеляў. На 25–26 верасня запланаванае кантрольнае тэставанне.
Сістэма будзе выкарыстаная на ўсіх хатніх матчах БАТЭ ў межах групавога этапу Лігі Еўропы-2017/18.
28 верасня а 20:00 на «Барысаў-Арэне» пачнецца гульня паміж БАТЭ і лонданскім «Арсеналам».
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu, фотаздымкі з афіцыйнага сайту ФК БАТЭ