Упершыню ў Беларусі кінапрэм'ера ў масавым пракаце будзе па-беларуску


Праект «Беларускія ўікэнды» Андрэя Кіма пры падтрымцы мабільнага аператара velcom і правайдара «Атлант-Тэлекам» зладзіць да 500-годзьдзя беларускага кнігадруку першую ў сучаснай Беларусі прэм’еру галандскага фільму «Шторм: палаючы ліст» (Storm: Letters van Vuur) у беларускай агучцы, піша kinakong.by.

Паводле сюжэту, 12-гадовага хлопчыка, сына кнігадрукара, шукае інквізіцыя. Хлопцу дапамагае Марыйка, загадкавая дзяўчына, якая жыве ў падземных калектарах. Хлопчык спрабуе выратаваць свайго бацьку ад немінучай смерці.

Фільм выходзіць на беларускія кінаэкраны з 27 кастрычніка.

Фільм пакажуць у менскіх кінатэатрах «Аўрора», «Беларусь» і «Масква», а таксама ў трох кінатэатрах сеткі «Silverscreen».

Гледачам абяцаюць падарункі і магчымасць надрукаваць «палаючы ліст» уласнымі рукамі разам з Францішкам Скарынам!

ЮВ, belsat.eu, паводле kinakong.by

Стужка навінаў