«Упершыню па ўласнай волі» – «Арт Сядзіба» і крама symbal.by пераязджаюць на новы адрас


Пра змену геалакацыі ў сваім Facebook’у паведаміў кіраўнік праектаў Павел Белавус.

«Мы выраслі з «Маскоўска-Венскага» і пераязджаем на праспект Машэрава 18 у два новыя памяшканні з уласнымі ўваходамі адразу з праспекта», – напісаў актывіст.

Павел запэўнівае, што symbal.by стане сапраўднай вялікай ды прыгожай крамай для ўсіх беларусаў і цікавым месцам для наведвання турыстамі, якія хочуць прывезці з Беларусі ўнікальныя і яскравыя сувеніры. Там жа будзе працаваць офіс кампаніі, кропка самавывазу і служба дастаўкі, якая будзе забяспечваць дастаўку замоў у любую кропку Беларусі і свету.

«Зразумела, што там будзе віраваць і культурнае жыццё: літаратурныя сустрэчы, лекцыі, кінапрагляды, прэзентацыі кніг і цікавых праектаў, адукацыйныя мерапрыемствы, настольныя гульні. Усё гэта будзе адбывацца там штодзённа».

Раней «Арт Сядзіба» мела праблемы з памяшканнямі (не па сваёй волі) і часта пераязджала.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары