Упершыню чалавек загінуў ад падзення метэарыта

video

Інцыдэнт здарыўся 6 лютага ў індыйскім горадзе Велуру. Недалёка ад корпуса інжынернага каледжу ўпаў метэарыт, які стаў прычынай гібелі кіроўцы аўтобуса.

Мужчына стаў першым чалавекам на планеце, якога забіла нябеснае цела, піша індыйскае выданне The Hindu.

Фармальна прычынаю смерці стаўся выбух, які адбыўся пасля падзення метэарыту. На месцы здарэння ратаўнікі выявілі варонку і яго раскіданыя фрагменты.

ДР, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары