Умовы ўтрымання ўдзельнікаў «справы антыфашыстаў» зрабілі больш жорсткімі


Аднаго з фігурантаў Змітра Цэхановіча пасля 4 месяцаў зняволення вызвалілі з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе ў мінулую пятніцу. За кратамі цяпер Ілля Валавік, Вадзім Бойка і Філіп Іваноў, якога затрымалі на пачатку жніўня і абвінавачваюць ва ўдзеле ў бойцы, што адбылася 29 чэрвеня 2014 года на прыпынку «Універсам» на вуліцы Несцерава.

Тады невядомыя разбілі шкло ў тралейбусе. У выніку завялі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства».

Усіх чатырох некаторы час таму выклікалі на «прафілактычную» гутарку да начальства ізалятара, дзе ім паведамілі, што хлопцы з гэтага моманту знаходзяцца на ўліку, як экстрэмісты. Цягам наступных некалькіх дзён яны атрымалі адзін за другім папярэджанні. У выпадку чарговага папярэджання кожны з іх адправіцца ў штрафны ізалятар (ШІЗА).

Павялічылася колькасць праверак у камерах, расце колькасць скаргаў працаўнікоў СІЗА. Сваякі зняволеных паведамляюць, што зняволеным хлопцам не даходзіць большасць лістоў і паштовак з волі. Шмат лістоў бракуе цэнзура і яны вяртаюцца назад.

ДР belsat.eu паводле Наша Справа

Стужка навінаў