Улёткі Някляева правераць на наяўнасць парнаграфіі


Супрацоўнікі Салігорскага РАУС чароўным чынам угледзелі сувязь паміж агітацыйнымі матэр‘яламі кампаніі «Гавары праўду», якія знайшлі падчас вобшуку (16 верасня) кватэраў мясцовых актывістаў і іх допісамі ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

На мінулым тыдні салігорскія міліцыянты зладзілі вобшукі ў салігорскіх апазіцыянераў Андрэя Тычыны, Уладзіміра Шылы бацькі Івана і Іллі Шылаў. Міліцыянты шукалі ў мясцовых дэмакратычных актывістаў «парнаграфію». Нагодай завітаць «у госці» да маладафронтаўцаў стаў допіс Андрэя Тычыны на старонцы свайго паплечніка Івана Шылы.

Пасля ператрусу ў маладафронтвец Андрэй Тычына быў дастаўлены ў пастарунак. Хлопец не абвяргаў факту публікацыі жартаўлівага відэароліка інтымнага зместу ў сацсетцы, але распаўсюд порнапрадукцыі маладзён катэгарычна абвяргаў, паведамляе spring96.org.

[vc_single_image image=”346679″ img_size=”large”]

Падчас ператрусу ў Тычыны была знойдзена агітацыйная прадукцыя з перадвыбарчай сімволікай экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзімера Някляева. Праваахоўнікі заявілі, што ўлёткі могуць утрымліваць не толькі парнаграфію, але элементы экстрэмізму. Са слоў х міліцыянтаў, пракурорская праверка па гэтай справе можа цягнуцца ад двух тыдняў да шасці месяцаў.

У салігорскіх актывістаў была канфіскаваная тэхніка.

ЮВ. паводле spring96.org

Стужка навінаў