Уласнік «Зімовай вішні» два гады не рамантаваў супрацьпажарную сістэму


Кіраўніцтва гандлёвага цэнтру ў Кемерава пашкадавалі 7 мільёнаў рублёў на рамонт няспраўнасці супрацьпажарнай сістэмы ў будынку. Пра гэтыя праблемы ўласнік ГЦ ведаў на працягу як мінімум двух гадоў.

Да 2016 года гандлёвы цэнтр абслугоўвала томская кампанія «Альфа». Яна ўсталявала ў будынку сістэмы супрацьпажарнай бяспекі, паведамляе «Коммерсант» са спасылкаю на сваю крыніцу.

Новы падрадчык выявіў шматлікія недахопы пры ўстаноўцы абсталявання. Напрыклад, шляхі падачы вады ў сістэму пажаратушэння былі ўсталяваныя ў раёне паркоўкі, зімою яны проста замярзалі. Таксама падчас рамонтных працаў сістэмай карысталіся будаўнікі, што забаронена.

Прывядзенне супрацьпажарнай сістэмы ў адпаведны нарматывам стан ацанілі ў 7 мільёнаў рублёў. Сродкі на гэта не выдзелілі. Цяпер Багданава і Палазіненка знаходзяцца пад арыштам.

Замест гэтага кіраўніцтва абмежавалася «латаннем дзірак». Усе выяўленыя непаладкі фіксаваліся ў адпаведным журнале і ліквідаваліся, калі меркаваць па запісах, цягам трох гадзінаў. Ва ўсіх выпадках уласніка паведамлялі. Апошні запіс пазначаны 19 сакавіка (пажар здарыўся 25 сакавіка).

Гэтым займалася фірма «Сістэмны інтэгратар». Ейны дырэктар цяпер пад вартай.

У пажары ў «Зімовай вішні» загінулі 64 чалавекі, у тым ліку 41 дзіця. У межах крымінальнай справы затрыманыя сем чалавек.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў