Уладзіслаў Ганчароў – алімпійскі чэмпіён


Беларускі атлет прынёс нашай зборнай першае золата.

Уладзіслаў Ганчароў выйграў золата Алімпіяды ў Рыа ў скачках на батуце. Суддзі ацанілі выступленне беларуса ў 61.745 бала. Срэбра дасталася кітайцу Дун Дуну, бронза – ягонаму суайчынніку Гао Лэю.

Алімпіяда. Скачкі на батуце. Мужчыны

Уладзіслаў Ганчароў (Беларусь) – 61.745
Дун Дун (Кітай) – 60.535
Гао Лэй (Кітай) – 60.175

Ганчароў прынёс Беларусі другі медаль Гульняў у Рыа. Напярэдадні срэбраны медаль заваявала цяжкаатлетка Дарʼя Навумава.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары