Такое меркаванне выказаў праваабаронца Гары Паганяйла. Ён упэўнены, што Уладзіміру Кондрусю не пагражае суровы прыгавор.
«Нам вядомыя папярэднія прыгаворы, яны былі ўмоўныя. Камусьці давалі хімію, камусьці давалі рэальны тэрмін ад 2 да 5,5 гадоў, як Статкевічу. Але я не чакаю, што такі ж суровы прыгавор чакае Кондруся. Магчыма гэта будзе ўмоўнае пакаранне, магчыма калонія адкрытага тыпу, то бок хімія. Больш разумна было б гэту справу спыніць», – кажа суразмоўца «Белсату».
Сваймі паводзінамі Кондрусь дэманструе нежаданне працаваць з судом, абараняць сябе і даваць паказанні, дадае эксперт.
«Гэта па сутнасці яго лінія паводзінаў, якую ён падкрэслівае. Я не вінаваты і не хачу адказваць за дзеянні, у якіх мяне абвінавачваюць. Судовая ўлада непрадказальная, але ведаючы перадгісторыю, магу сказаць, што апраўдальнага прыгавору не будзе. Працэс яўна з палітычным падтэкстам. Калі яго асудзяць, гэта толькі пагоршыць сітуацыю. У тым з Захадам», – мяркуе праваабаронца.
Больш глядзіце ў відэа.
ДР belsat.eu