Уладзіміра Някляева ізноў чакае суд


Уладзімір Някляеў пасля Акрэсціна, 11 траўня

Палітык Уладзімір Някляеў не паспеў выйсці з-за кратаў, як атрымаў чарговую позву ў суд. Як і папярэднім разам, абвінавачваюць яго ў «парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў».

Судзіць палітыка будуць за акцыю 1 траўня, прычым, уручыўшы позву, міліцыянты параілі чакаць «трайнога тарыфу» – 15 содняў замест пяці. Такое пакаранне прызначаюць тым, хто цягам года пасля апошняга адміністратыўнага парушэння здзейсніў яшчэ адное падобнае.

Уладзімір Някляеў выйшаў з Акрэсціна два дні таму: ён адбываў 5-цідзённы арышт за ўдзел у Маршы абураных Беларусаў 17-га лютага. У камеры ў палітыка здарыўся гіпертанічны крыз, але, паводле Някляева, ахоўнікі не выклікалі хуткай і не выдавалі лекаў у належны час. Папярэдні крыз палітык перажыў напрыканцы сакавіка, калі яго знялі з цягніка ў Берасці ды адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання напярэдадні Дня Волі. Новы суд адбудзецца 17-га траўня.

Глядзіце таксама:

Стужка навінаў