Уладзіміра Някляева затрымалі ў Берасці


Сёння ноччу на мяжы ў Берасці з цягніка міліцыя зняла Ўладзіміра Някляева, які вяртаўся з Варшавы ў Беларусь.

Пра затрыманне на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміў Алесь Ліпай, дырэктар агенцтва БелаПАН.

Уладзімір Някляеў уваходзіць у склад Беларускага нацыянальнага кангрэсу,  які ўзяў на сябе адказнасць за правядзенне Дня Волі 25 сакавіка ў Менску.

ВЧ

 

Глядзі таксама
Каментары