Уладзімір Самсонаў прайшоў у чвэрцьфінал алімпійскага турніру па настольным тэнісе


Уладзімір Самсонаў

У 1/8 фіналу наш спартсмен перамог брытанца Пола Дрынкхала – 4:2 (11:9, 11:6, 11:8, 15:17, 7:11, 11:8).

Самсонаў выйграў першыя тры геймы. У чацвёртай наш суайчыннік спачатку лідараваў з лікам 10:5, аднак урэшце прайграў. Гульня скончылася ў шостай партыі.

9 жніўня Самсонаў пазмагаецца за выхад у паўфінал з пятым нумарам сусветнага рэйтынгу немцам Дзмітрыем Аўчаровым.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары