Уладзімір Салаўёў у эфіры «Вести FM» зацытаваў артыкул «Белсату»

video

Расейскі журналіст распавёў пра свае ўражанні ад наведання Беларусі. Між іншым, ён зачытаў урывак з выніковага матэрыялу нашых журналістаў пра тое, як яго сустрэлі ў Менску.


Відэасюжэт пра прыезд Салаўёва

Асаблівую ўвагу расейскі госць надаў інцыдэнту з карэспандэнткаю «Народнае Волі» Кацярынай Андрэевай на прыступках Палацу Рэспублікі. Салаўёў выйшаў да пратэстоўцаў і беларускіх журналістаў.

Сярод іх была і Кацярына, якая раней на прэс-канферэнцыі запытала шоўмена пра хвалю антыбеларускіх матэрыялаў у расейскіх медыях. Салаўёў пачаў чапляцца да яе. Але ў эфіры «Вести FM» ён зінтэрпрытаваў сітуацыю па-свойму.

Відэа як Салаўёў зачытвае артыкул «Белсату»

Глядзі таксама
Каментары