Уладзімір Пуцін: Алах пакараў Турцыю. Памідоры – гэта толькі пачатак


«Мабыць, Алах вырашыў пакараць кіроўную кліку Турцыі, пазбавіўшы яе розуму. Але ад нас яны не дачакаюцца нервовай рэакцыі. Гэтага не будзе», – заявіў расейскі прэзідэнт.

Пуцін адзначыў, што Турцыя, ўзброеныя сілы якой збілі расейскі самалёт Су-24, мае неканструктыўную і непаслядоўную пазіцыю. «Я ўвогуле не разумею, навошта яны гэта зрабілі. Любыя пытанні можна было вырашыць іншым спосабам. Мы былі гатовыя супрацоўнічаць з Турцыяй па любых пытаннях больш, чым любыя яе саюзнікі. Па самых вострых пытаннях. Напэўна, толькі Алах ведае, навошта яны гэта зрабілі… Памідоры гэта толькі пачатак», – сказаў Пуцін.

Крызіс у адносінах Расеі з Турцыяй пачаўся пасля таго, як Турцыя збіла расейскі бамбавік Су-24 у раёне сірыйска-турэцкай мяжы ў адказ на парушэнне межаў паветранай прасторы краіны.

ЮВ, belsat.eu, паводле rns.online

Стужка навінаў