Уладзімір Пуцін адкажа на пытанні школьнікаў у праграме «Недетский разговор»


21 ліпеня тэлеканал НТВ пакажа сустрэчу прэзідэнта Расеі са школьнікамі з адукацыйнага цэнтру «Сириус».

Адукацыйны цэнтр быў створаны фондам «Талант и успех». Адным з заснавальнікаў гэтага фонду зʼяўляецца сябар Пуціна віаланчэліст Сяргей Ралдугін.

Ралдугін стаў шырока вядомы праз скандал вакол «Панамскіх архіваў».

Летась Міжнародны кансорцыум журналісцкіх расследаванняў (ICIJ) апублікаваў дакументы пра афшоры 128 палітыкаў і 29 мільярдэраў.

У чэрвені Уладзімір Пуцін узяў удзел у традыцыйнай «наўпроставай лініі» і адказаў на пытанні расейцаў.

У наўпроставым эфіры малады хлопец задаў смелае пытанне пра карупцыю. «Цябе нехта падрыхтаваў і папрасіў задаць гэтае пытанне?», – сказаў Пуцін. «Мяне жыццё падрыхтавала», – адказаў малады чалавек.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў