Уладзімір Пуцін зоймецца ёгай


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін паабяцаў паспрабаваць свае сілы ў ёзе.

«Чым я яшчэ не займаўся, дык гэта ёгай, – сказаў лідар Расеі падчас сустрэчы з прэм’ерам Індыі Нарэндра Модзі ва Уфе на міжнародным саміце краінаў БРЫКС. – Але яна (ёга – рэд.) не можа не прыцягваць. Я паспрабую, што буду ў стане зрабіць, зыходзячы з узроўню сваёй спартыўнай падрыхтоўкі».

Як адзначыў Пуцін, «калі глядзіш на сапраўдных ёгаў, здаецца, што дасягнуць такога дасканаласці немагчыма». «І менавіта гэта спыняе», – прызнаўся расейскі кіраўнік. Пра гэта інфармуе interfax.by.

Разам з тым Пуцін запэўніў, што «ў Расеі з вялікай цікавасцю ставяцца да індыйскай культуры».

Пуцін з’яўляецца майстрам спорту па дзюдо і самба, захапляецца таксама каратэ. Ён таксама рэгулярна ўдзельнічае ў матчах Начны хакейнай лігі (афіцыйнае аб’яднанне аматарскіх хакейных клубаў Расеі, якое арганізуе штогадовыя спаборніцтвы) і займаецца горналыжным спортам.

МЯ, паводле interfax.by

Стужка навінаў