Уладзімір Някляеў апублікаваў Прысягу Свабодзе, якую зачытаюць удзельнікі акцыі 8 верасня


Палітык і вядомы паэт Уладзімір Някляеў апублікаваў у «Фэйсбуку» тэкст Прысягі Свабодзе.

Я, патрыёт Беларусі,
клянуся!:
змагацца за свабоду і незалежнасць маёй краіны;
клянуся!:
берагчы Беларусь у сэрцы маім,
бараніць яе ад любога ворага;
клянуся!:
быць верным Беларусі,
ніколі не здрадзіць маім сябрам,
якія змагаюцца за вольную Айчыну.
Жыве Беларусь!

Акцыя папярэджання мае адбыцца 8-га верасня а 19:00 на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, яе арганізуе Беларускі нацыянальны кангрэс. Акцыя, як пісаў раней Мікола Статкевіч, накіраваная «супраць унутранай акупацыі краіны і супраць вонкавай агрэсіі».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары