Уладзімір Някляеў сыходзіць з апазіцыі


Былы кандыдат на прэзідэнта абвесціў пра выхад з усіх апазіцыйных структураў. Рэсурс naviny.by распаўсюдзіў копію заявы Някляева з ягоным подпісам.

Як вынікае з адмысловае заявы Някляева, яго расчаравалі безвыніковыя двухгадовыя перамовы беларускіх дэмакратычных сілаў па вылучэнні адзінага кандыдата на сёлетнія прэзідэнцкія выбары. Сённяшнюю заяву палітык агучыў і на паседжанні кааліцыі дэмсілаў, але паабяцаў, што і надалей будзе працаваць дзеля незалежнасці і дэмакратычнай будучыні Беларусі.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Уладзімір Някляеў быў лідарам кампаніі «Гавары праўду!» ад пачатку яе стварэння – з лютага 2010 года. Апазіцыйнага лідара называлі адным з самых моцных канкурэнтаў дзейнага кіраўніка Беларусі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў