Уладзімір Макей прыняў нашчадкаў Ігната Дамейкі. Фотафакт


215 гадоў таму, 31 ліпеня 1802 г., нарадзіўся Ігнат Дамейка – беларуска-чылійскі навуковец, ліцвінска-польскі дысідэнт. З гэтай нагоды кіраўнік МЗС Беларусі сустрэўся з нашчадкамі выбітнага ўраджэнца беларускай зямлі.

Падчас сустрэчы адбылася прэзентацыя беларускамоўнай версіі кнігі «Ігнат Дамейка: жыццё ў эміграцыі», якую напісала праўнучка Дамейкі Пас Дамейка (на фота).

Ва ўрачыстым мерапрыемстве ўзялі ўдзел нашчадкі Дамейкі з ЗША, Аўстраліі і Чылі, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

belsat.eu

Стужка навінаў