У Польшчы Уладзімір Макей агаварыўся?


Міністр замежных справаў падчас прэс-канферэнцыі ў Варшаве гаварыў неразборліва і магчыма зрабіў агаворку.

Кіраўнік беларускага МЗС назваў Злучаныя Штаты Амерыкі… ворагамі альбо «гульцамі». Хутчэй за ўсё, ён хацеў аднесці ЗША ў спіс партнёраў Беларусі, але зрабіў нечаканую заяву.

«Мы мяркуем, што ў нашых нацыянальных інтарэсах развіццё нармальных добрасуседскіх адносінаў з нашымі заходнімі партнёрамі: з краінамі Еўрапейскага звязу, Еўразвязам увогуле ды з іншымі геапалітычнымі ворагамі (гульцамі?) – ЗША і з іншымі цэнтрамі сілы, з Кітаем і гэтак далей», – адзначыў Уладзімір Макей.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў