Уладзімір Макей: Беларусь не збіраецца выкарыстоўваць сяброўства з Еўразвязам супраць Расеі


Міністр замежных спраў Уладзімір Макей назваў дэкларацыю саміту Усходняга Партнёрства непрымальнаю. Беларускі бок падпісаў дакумент, але з дадатковай заяваю. «У выніковай дэкларацыі не ўдалося пазбегнуць канфрантацыйных заяваў у бок трэціх краінаў. Мы лічым, што нельга дапускаць новых падзяляючых лініяў у Еўропе». Міністр не адказаў, ці гэты пункт датычыў асуджэння анексіі  Расейскай Федэрацыяй Крыму.

Разам з тым, Макей падкрэсліў, што Беларусь не збіраецца «выкарыстоўваць сяброўства з Еўразвязам супраць Расеі».

«Белсат» запытаў міністра і пра вязняў сумлення. Ён адмовіў наяўнасць палітычных вязняў у Беларусі:

«Ёсць людзі, якія вывелі людзей на плошчы і кінулі іх. Паглядзіце відэазапісы, ён (Мікола Статкевіч – Н.Я.) заклікаў штурмаваць Дом ураду. Менавіта дзякуючы эмацыйнай ацэнцы Еўразвяза, з падачы нашай апазіцыі, прасоўванне Беларусі ў бок ЕЗ стопарыцца. Чаму прэзідэнт мусіць выпускаць іх на волю? Падпішуць прашэнне аб памілаванне – прэзідэнт разглядзіць».На пытанне журналістаў, чаму ў Рыгу не прыехаў Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік дыпламатыі Беларусі адказаў, што «прэзідэнт вельмі заняты, сёння наведвае з’езд Федэрацыі прафсаюзаў».

Настасся Яўмен, belsat.eu, Рыга

Глядзі таксама
Каментары