Уладзімір Кондрусь пасля вызвалення: «Яшчэ будуць Плошчы»


Апошняга палітвязня Плошчы-2010 прызналі вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках і прысудзілі да 1,5 года «хатняй хіміі» з прымусовым амбулаторным лячэннем і наглядам. З яго возьмуць падпіску аб нявыездзе.

Падчас абвяшчэнне прысуду Кондруся не было ў судзе – ён адмовіўся прысутнічаць.

Кондрусь заявіў журналістам, што ўдзячны за падтрымку і сказаў, што ні пра што не шкадуе. Ён лічыць, што выйшаў на волю, не толькі дзякуючы людзям у Беларусі, але і шэрагу краін Еўразвяза.

Ён дадаў, што думае, Плошча-2010, за якую яго судзілі, не была апошняя. Гэтак ён адказаў на пытанне, ці выйшаў бы ён на пратэсты, калі б ведаў, што ўсё так скончыцца. «Яшчэ будуць Плошчы», сказаў ён.

Пасля ён зʼехаў са сваякамі ў родны Рудзенск.

ДР belsat.eu 

Стужка навінаў