Уладзімір Кара-Мурза: Расейская лядоўня пераможа тэлевізар


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=6cqHuc8n-9k”][vc_column_text]Паводле каардынатара грамадскага руху «Открытая Россия», эканоміка вызначыць лёс Уладзіміра Пуціна. Пра гэта вядомы публіцыст і грамадска-палітычны актывіст распавёў карэспандэнту «Белсату» у Бруселі.

«У нас адбываецца барацьба лядоўні і тэлебачання. З аднаго боку ў Расеі ёсць прапагандысцкая карцінка пра тое, як мы падымаемся з каленяў, якія мы крутыя і як усё ў нас выдатна. З іншага боку ёсць штодзённасць, якую людзі бачаць. Мы ведаем, што пасля гісторыі з Украінаю і Крымам, санкцыямі і контрсанкцыямі расейская эканоміка зазнала страты праз дзеянні рэжыму Пуціна. Ягоныя дзеянні прывялі да санкцыяў. Найбольш балючыя санкцыі ўвёў сам Уладзімір Пуцін, калі забараніў увоз прадуктаў з ЗША і краінаў ЕЗ. Цяпер мы набліжаемся да сітуацыі, калі лядоўня і тэлевізар будуць выглядаць па-рознаму. Прапагандысцкая карцінка будзе адрознівацца ад таго, чым жывуць людзі. Нашая гісторыя даказвае, што нават, калі спачатку тэлевізар перамагае, то пазней лядоўня выйграе. Так было ў 90-ых. Я думаю, што так будзе і ў наступны раз», – мяркуе публіцыст і грамадскі актывіст Уладзімір Кара-Мурза.

Нагадаем, што 18 лістапада ЗША і краіны ЕЗ вырашылі працягваць палітыку санкцыяў супраць Расеі да таго часу, пакуль яна цалкам не выканае сваю частку менскіх пагадненняў, якія былі прынятыя, каб урэгуляваць канфлікт на Данбасе. Сустрэча лідараў ЕЗ і кіраўніка Злучаных Штатаў адбылася ў Берліне.

У кастрычніку 2016-га Міністэрства эканамічнага развіцця РФ апублікавала справаздачу, ў якой прагназуе 20 гадоў стагнацыі расейскай эканомікі. Праз месяц пасля несуцяшальнага прагнозу кіраўнік ведамства быў затрыманы за атрыманне хабару ў памеры $ 2 млн.

Сёлета ў верасні «Белсат» зняў дакументальную стужку пра кандыдатку, якая спрабавала трапіць у Дзяржаўную думу ад грамадскага руху «Открытая Россия». Журналістка і маці чатырох дзяцей паспрабавала трапіць у расейскі парламент ад Дагестану.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў