Уладзімір Ганчарык «Белсату»: сярод кандыдатаў няма канкурэнтаў Лукашэнку


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/dVUImLc-jOw”][/vc_column][/vc_row]

Былыя кандыдаты на прэзідэнцкую пасаду – Уладзімір Ганчарык, Аляксандр Мілінкевіч і Віктар Цярэшчанка каментуюць хаду выбарчай кампаніі-2015.

Выбарчае шоу. Гэтак назваў прэзідэнцкую кампанію Віктар Цярэшчанка падчас прэсавай канферэнцыі. Праўда, каб зразумець, што з сябе ўяўляюць выбары, эканамісту спатрэбілася не адзін раз паўдзельнічаць у іх у якасці кандыдата.

«Прыходзіць на выбарчы ўчастак я не намераны. А ў гэты дзень я пайду ў цырк. Бо інакш я не бачу тое, што адбываецца ў Беларусі, а галоўнае тое, што адбываецца на працягу шмат гадоў», – заявіў экс-кандыдат.

Тое, што былому спарынг-партнёру Лукашэнкі стала зразумела толькі цяпер, былым кандыдатам ад апазіцыі вядома даўно. Адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў Беларусі на выбарах 2006 года – Аляксандр Мілінкевіч ад пачатку кампаніі-2015 кажа пра яе несумленнасць і недэмакратычнасць пры існай сістэме ўлады: «20 гадоў у краіне няма рэальных выбараў і ведаем чаму. Я іх не прызнаю, пакуль мы не будзем разам лічыць галасы. Паколькі нас няма ў камісіях, выбары прызнаць цяжка».

На думку спадара Мілінкевіча, калі раней выбарчы працэс можна было назваць больш прыгожым словам – імітацыя, то сёлетнія выбары не што іншае, як фарс.

Уладзімір Ганчарык, былы старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ды адзіны кандыдат ад апазіцыі на выбарах 2001-га года, лічыць вялікай памылкаю адсутнасць моцнага адзінага прадстаўніка дэмакратычных сілаў на выбарах, вакол якога аб’ядналіся б усе.

«Тыя кандыдаты якія маглі б быць канкурэнтамі ў барацьбе за ўладу, а выбары – гэта змаганне за ўладу, яны не сабралі подпісаў ці не ўдзельнічалі наагул», – падкрэслівае Уладзімір Ганчарык.

Глядзіце больш – у відэаматэрыяле Юрыя Салдокага.

Стужка навінаў