Уладзімір Беражкоў: На форме нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе будзе «вышыванка»


Праз стварэнне новага брэнду зборнай Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» хоча «ажывіць і аздаравіць сітуацыю вакол каманды», бо «як бы парадаксальна гэта не гучала, галоўную каманду краіны людзі не любяць».

Былы генменеджар ХК «Дынама» сур’ёзна ўзяўся за рэбрэндынг каманды.

«Я не буду раскрываць усіх сакрэтаў, толькі заўважу, што мы будзем абапірацца на знакі продкаў, шанаванне і вечную памяць… Мы пастанавілі, што на форме будзе вышыванка. Сам лагатып будзе вышыванкай, у аснове якой будзе адзін з элементаў азбукі беларускага арнаменту», – распавёў дырэктар дэпартамента па маркетынгу і камунікацыях Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».

Выніковы лагатып будзе ў гульнявай і трэніровачнай форме, а таксама ў спецыяльнай лінейцы адзення, якую плануе распрацаваць АБФФ. Новую форму нацыянальнай зборнай Беларусі замовілі дызайнеру Івану Айплатаву. Знак для лагатыпа, які ён намаляваў, у азбуцы беларускага арнаменту азначае «сямʼя».

Снимок экрана 2016-07-07 в 13.18.37

Брэндам зборнай абраная назва і сімвал «Белыя крылы»

Спачатку разглядаліся некалькі варыянтаў: «Бульбашы», «Белыя крылы» ды «Белыя рыцары». Пасля онлайн-галасавання Асацыяцыя канчаткова вызначылася з мянушкай.

«Людзі адмыслова хацелі перакуліць нашу ідэю і пачалі галасаваць за варыянт «Бульбаш», каб даць зразумець, што мы праваліліся… Калі схлынула хваля тролінга, людзі перахварэлі «Бульбашамi», «Белыя крылы» выйшлі ў здаровую канкурэнцыю і гэты варыянт ушчэнт усіх перайграў», – кажа Беражкоў.

Ён адзначыў, што не хацей палітызаваць сімвал.

«Хэштэг «каманда пад белымі крыламі» мацнейшы за той, што ў Багдановіча «Не разбіць, не спыніць не стрымаць», у дадзеным кантэксце і ў дадзенай палітычнай сітуацыі. Магчыма, я памыляюся».

«Гэта будзе менавіта гістарычны і графічны сімвал, які насілі нашы продкі і пралівалі кроў за яго. Гэты сімвал будзе напоўнены сэнсам. Упэўнены, што ён дапаможа і заўзятарам, і самой зборнай… Я ўпэўнены, нават каманда будзе гуляць па-іншаму».

ДР belsat.eu паводле by.tribuna.com

Стужка навінаў