Уладзімер Мілаў пра Пуціна: «Чувак проста сышоў у сябе ды схаваўся, з ім такое бывае ў крытычных сітуацыях»


Старшыня партыі «Дэмакратычны выбар» лічыць, што класці прэзідэнта Расеі ў труну яшчэ рана. 

«Пуціна вы не спяшайцеся хаваць, вам з ім яшчэ сурёзна пазмагацца прыйдзецца», – напісаў расейскі палітык у сваім Facebook’у.

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

Чытайце таксама: А што, калі праўда… Хто зойме месца Пуціна?

15 сакавіка прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў адмовіўся каментаваць інфармацыю пра месцазнаходжанне прэзідэнта, спаслаўшыся на тое, што такой практыкі няма.

На просьбу журналістаў пракаментаваць інфармацыю пра тое, што кіраўнік дзяржавы хворы на грып, Пяскоў адказаў: «Не каментуем, тэма закрытая».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў