Улады працягваюць рэпрэсіі супраць нязгодных


За словы «Рэктара на дыван» і раскладзены дыван падчас студэнцкіх пратэстаў супраць платных пераздачаў залікаў, актывіст Маладога Фронту Павал Сяргей атрымаў чатыры з паловай мільёны рублёў штрафу. Гэтым разам нават не шукалі фармальнае зачэпкі.

«За актыўны ўдзел у студэнцкім маршы ж вядома – яны там дарэчы так і напісалі – самае дзіўнае – не тое, што «лаяўся матам», а менавіта прыпісалі 23,24 – удзел у несанкцыянаванай акцыі», – зазначае Павал Сяргей, актывіст «Маладога Фронту».

Суддзі Таццяне Мотыль не перашкодзіў ні завочна складзены пратакол, ні парушэнне парадку выкліку ў суд. Праваабаронцы нагадваюць, што ў такіх справах лепш за ўсё намагацца ўвогуле не дапусціць справы да суда.

«Калі складзены адміністрацыйны пратакол – трэба памятаць пра тэрміны, адразу ж напісаць скаргу, пакуль да суда не дайшло – пракурор да суда можа прыпыніць гэты працэс», – мяркуе Алег Волчак, «Прававая дапамога насельніцтва».

Але часам у беларускай судовай сістэме, ніякія скаргі не дапамогуць. Так нашыя калегі – незалежныя журналісты атрымалі сёлета штрафаў амаль на сто пяцьдзясят мільёнаў рублёў – у тры разы болей, чымся летась. Большасць пакаранняў выносілася за «працу без акрэдытацыі». Тэндэнцыя пайшла на спад у жніўні пасля інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі журналістам Радыё Свабода, Еўрарадыё і TUT.BY.

«Дайце мне даведку па гэтым пытанні, па рэгіёнам. Забараняць – гэта не мой прынцып, я вывучу гэтую праблему – што тычыцца гэтых штрафаў – таксама разбярэмся – людзі ж не багатыя – я абяцаю, што разгледжу гэтае пытанне», – распавядае Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік Беларусі.

Штрафаў пасля гэтых словаў сапраўды паменела, але практыка такіх пакаранняў не спынілася. Праўда пад канец года ў айчынных праваахоўнікі зʼявіліся новыя кандыдаты на традыцыйныя пакаранні. Мікола Статкевіч вызвалены пад час прэзідэнцкай кампаніі, разам шэрагам іншых лідараў апазіцыі рэгулярна праводзіў масавыя акцыі пратэсту. Палітыкаў спраўна штрафавалі пасля кожнай дэманстрацыі. Штрафаў набралася на дзясяткі мільёнаў, аднак ад арыштаў праваахоўнікі ўстрымліваліся.

«Гэта можа быць часова, таму што яшчэ бліжэйшых кампаніяў у Беларусі буйных няма – парламенцкія выбары толькі ўвосень, таму цяпер няма сэнсу ўладам ціснуць – і так сурʼёзная сітуацыя з фінансамі». – падсумоўвае Алег Волчак.

Таму, кажа праваабаронца і абмяжоўвалася беларуская Феміда сёлета збольшага штрафамі. А на перад Калядамі працаўнікі мінʼюсту віншуюць беларусаў адмысловым відэа і жадаюць па старой традыцыі, увайсці ў новы год без далгоў.

Усевалад Шлыкаў, Белсат

Стужка навінаў