Улады працягваюць пераслед незалежных журналістаў


[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]

На журналістку Тамару Шчапёткіну з Бярозы завялі справу за працу без акрэдытацыі.

23 лютага журналістка наведала аддзяленне міліцыі, дзе ўчастковы Сяргей Несцяровіч паведаміў ёй пра справу, заведзеную па артыкуле 22.9 КаАП («незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі»). Яе вінавацяць у падрыхтоўцы інтэрв’ю з супрацоўнікам ДАІ Сяргеем Мілітовічам для «Радыё Рацыя». Нібыта Тамара Шчапёткіна 8 студзеня правяла з міліцыянтам гутарку, якая была пазней апублікаваная на сайце радыё.

«Ніякага інтэрв’ю з названым міліцыянтам я не рабіла, хоць сапраўды была ў гэты дзень у Берасці. Я прысутнічала на судовым працэсе па гучнай справе пра нібыта напад на супрацоўнікаў ДАІ», – прыводзіць словы журналісткі прэс-служба ГА «БАЖ».

Справу разгледзіць суд Ленінскага раёну Берасця 27 лютага. 17 снежня Тамара Шчапёткіна ўжо была пакараная па тым жа артыкуле штрафам у 30 базавых велічыняў.

Летась міліцыя ўзбуджала як мінімум 14 справаў супраць журналістаў за супрацу з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, агульная сума штрафаў, спагнаных судамі з журналістамі, перавысіла 52 млн рублёў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў