Улады пастанавілі знесці дом Міколы Статкевіча

video

https://www.youtube.com/watch?v=-IuBXuZFDz8

Дом, дзе жыве былы палітвязень Мікола Статкевіч, сталічныя ўлады плануюць знесці. Пра гэта «Белсату» паведаміў сам палітык. Афіцыйна дом з садам належыць жонцы Статкевіча, Марыне Адамовіч.

«На наступны дзень пасля акцыі »За сапраўдныя выбары« 12-га верасня, калі верыць паперам, якія мы атрымалі, раптоўна ўлады прынялі рашэнне, што раптоўна ўзніклі грамадскія патрэбы знесці гэтую вулку і пабудаваць тут шматпавярховы дом. Побач у 50-ці метрах пачынаецца вялізарнае поле, дзе можна будаваць гэтых дамоў… Я лічу, што гэта палітычна матываванае рашэнне, бо ўлада проста не ведае, як спыніць маю актыўную дзейнасць», – зазначыў Мікалай Статкевіч.

Спадар Мікола жыве ў доме жонкі з моманту вызвалення з турмы. Былога кандыдата на прэзідэнцтва асудзілі на 6 гадоў турмы за арганізацыю паслявыбарчых пратэстаў 2010-га года. Паводле Статкевіча, ягоным суседзям гарадскія чыноўнікі патлумачылі неабходнасць зносу прыватных дамоў загадам «з самага верху». Раней гэтая вуліца была пад абаронаю дзяржавы як гістарычная каштоўнасць.

«Белсат»

Глядзі таксама
Каментары