Гомельская журналістка-фрылансер Ларыса Шчыракова, якая супрацоўнічае з «Белсатам», паведаміла пра гэта ў «Фэйсбуку».
На думку журналісткі, падставай для надання яе сямʼі статусу сацыяльна-небяспечнага становішча можа стаць неаднаразовае прыцягненне да адміністратыўнай адказнасці за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».
Апошні раз Ларысу Шчыракову судзілі за ўдзел у Маршы недармаедау ў Рагачове 12 сакавіка. Паводле рашэння старшыні суду Гомельскага раёну Раісы Васільеўны Кавалевіч нашая калега павінная выплаціць Br 161 (сем базавых).
ДД