Улады не спыняюць ціск на журналістаў. Зміцер Лупач атрымаў чарговы штраф


Працягваецца ціск на журналістаў-фрылансэраў. Суд Глыбоцкага раёну пакараў незалежнага журналіста Змітра Лупача, што супарцоўнічае з “Белсатам”, штрафам на 857 руб і 50 капеек. Традыцыйна яго абвінавацілі ў працы для замежных медыяў без акрэдытацыі МЗС.

«Справа была па сюжэце, які выйшаў пра збіццё пажылога жыхара вёсцы Лазічы.

Гэта амаль 150 старонак справы, таму гэта цягнулася так доўга і мяне пакаралі 35 базавымі», – кажа Зміцер Лупач.

Для журналіста гэта 9-ты адміністратыўны прысуд за апошнія 2 гады. Агулам на журналістаў-фрылансэраў, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам», сёлета былі складзеныя дзясяткі адміністратыўных пратаколаў. Сума штрафаў 40 тысячаў рублёў.

ДК, belsat.eu

Стужка навінаў