Улады Менску распавялі, што будзе з будоўляй гатэлю ля цырку


Працы па будаўніцтве гасцініцы ля цырку працягнуцца восенню гэтага году, і ўжо да 7 лістапада будзе зняты плот.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі распавёў старшыня Менскага гарадскога выканаўчага камітэту Андрэй Шорац.

Пасля таго, як «Сбербанк Расеі» набыў недабудаваны гатэль, планавалася, што будоўля працягнецца летам. Паводле Шорца, на сённяшні дзень ёсць дамоўленасці з банкам і яны працуюць над тэхнічнымі момантамі.

«Стаіць задача да 7 лістапада адкрыць плот (зняць агароджу – заўв.). Спадзяюся, што з рэсурсамі «Сбербанку» Расеі» гэта атрымаецца – заявіў Андрэй Шорац.

Шматфункцыянальны комплекс з элітным гатэлем каля цырку пачынала ўзводзіць кампанія «Эліт Эстейт», якая зʼяўлялася даччыным прадпрыемствам групы кампаніяў «Трайпл». Абʼект планавалі здаць яшчэ на 1 траўня 2014 году, да старту чэмпіянату свету па хакеі, але будаўніцтва затармазілася. А ў 2016 годзе і зусім спынілася з прычыны фінансавых праблемаў замоўцы разам з затрыманнем гаспадара «Трайпла» Юрыя Чыжа.

У выніку ў 2017 годзе гатэль адышоў расейскаму «Сбербанку» з дысконтам у 47% за $ 50 млн. Заканчэнне будаўніцтва гасцінічнага комплексу ля цырку запланавана на 31 снежня 2020 году.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў