Улады дазволілі паказаць у Менску «Народны альбом» з Вольскім і Вайцюшкевічам


Ідэолагі Менгарвыканкаму выдалі дазвол на правядзенне ў Менску 24 лютага 2017 года канцэрту паводле культавага «Народнага альбому».

Сёлета ў верасні «Белсат» быў адным з арганізатараў музычнага спектаклю з нагоды 20-годдзя «Народнага альбому» ў Беластоку (Польшча). У Навагоднюю ноч запіс гэтага канцэрту выйдзе ў эфіры незалежнага тэлеканалу. «Белсат» пакажа таксама дакументальны фільм пра тое, як ствараўся «Народны альбом».

Будучы канцэрт у Менску мае прайсці ў «Прайм-холе», пра гэта паведаміў у сваім «Фэйсбуку» прадзюсар Уладзімір Шаблінскі.

«Агенцтва «Шаблі» атрымала гастрольнае пасведчанне на правядзенне ў «Прайм-холе» канцэрту «Народны альбом». Я выказваю ўдзячнасць кіраўніцтву пляцоўкі за заключаную дамову арэнды, Галоўнаму ўпраўленню ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Менгарвыканкаму – за ўзгадненне імпрэзы. У год культуры – больш культурных падзей!», – напісаў Уладзімір Шаблінскі.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”402990″ img_size=”large”][vc_column_text]На канцэрце маюць выступіць беларускія музыкі Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч, якія дагэтуль знаходзіліся ў неафіцыйным «чорным спісе» артыстаў і не маглі свабодна вуступаць у Беларусі.

Канцэрт-прэзентацыю ў Вільні апошняга альбому Лявона Вольскага «Псіхасаматыка» «Белсат» пакажа ў суботу, 3-га снежня, у онлайн-трансляцыі.

Праект «Народны альбом» распавядае ў музычнай форме пра жыццё заходнебеларускага мястэчка ў 1920-1930-ых гадах.

Спектакль да 20-годдзя «Народнага альбому» быў часткай фестывалю «Усход культуры. Іншае вымярэнне» ды быў арганізаваны Беластоцкім цэнтрам культуры і Нацыянальным цэнтрам культуры пры падтрыманні парталу kulturadostepna.pl. Аўтарам ідэі і прадзюсарам спектаклю ў межах фестывалю стаў «Белсат», а супрадзюсарамі – Нацыянальны цэнтр культуры і Нацыянальны аўдыявізуальны інстытут.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў