Улады дапамогуць маламаёмасным беларусам аплаціць «камуналку»


З 1 кастрычніка грашовую дапамогу для аплаты жыллёва-камунальных паслугаў будуць даваць згодна з указам № 322 «Аб наданні безнаяўных жыллёвых субсідыяў», які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 жніўня.

Гэта мера неабходна для забеспячэння дзяржаўнага падтрымання ў першую чаргу пенсіянераў і сацыяльна слабаабароненых катэгорый грамадзянаў ва ўмовах росту ўзроўню пакрыцця насельніцтвам затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг.

Памеры выплатаў пакуль невядомыя. Але вядома, што субсідыю можна будзе атрымаць у выпадку, калі сума штомесячнай аплаты за «камуналку» ў шматкватэрным жылым доме перавышае 20% сярэднямесячнага сукупнага даходу сямʼі ў горадзе і 15% – у вёсцы.

Сістэма пачне дзейнічаць у аўтаматычным рэжыме. Выплаты будуць рабіць паводле «прынцыпу выяўлення». Спіс прыбыткаў, якія будуць ацэньвацца для аўтаматычнай выплаты, мае вызначыць урад. Астатнія грамадзяне змогуць прэтэндаваць на субсідыі па заяўляльным прынцыпе.

Ураду даручана прааналізаваць эфектыўнасць «прынцыпу выяўлення» і ці магчыма пашырыць яго на выплаты іншым катэгорыям грамадзянаў.

ДР belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў