Улады Бельгіі паведамілі пра перадухіленне буйнога тэракту


Тэрарысты збіраліся зладзіць у Бельгіі «другі Парыж».

16 студзеня бельгійская паліцыя была вымушаная ўступіць у перастрэлку з двума баевікамі-ісламістамі ў горадзе Вэрвіе недалёка ад мяжы з Нямеччынай. Калі паліцыя спрабавала ўвайсці ў дом, дзе знаходзіліся баевікі, тыя адкрылі агонь. Стрэламі ў адказ баевікі былі знішчаныя, яшчэ аднаго затрымалі. Ніхто з паліцыянтаў і мясцовых жыхароў, як паведамляе Meduza са спасылкай на Yahoo news, не пацярпеў.

Тэрарысты планавалі зладзіць тэракты, якія маглі б стаць «другім Парыжам», інфармуе газета «Nieuwsblad.be». Як падае бельгійская генпракуратура, баевікі ў Вэрвіе рыхтавалі серыю нападаў на паліцэйскія ўчасткі па ўсёй краіне. Усе трое ісламістаў – грамадзяне Бельгіі.

Апроч таго, на поўдні Бельгіі затрымалі чалавека, у якога па аператыўных дадзеных, набываў зброю Амэдзі Кулібалі, які захапіў закладнікаў у краме кашэрных прадуктаў у Парыжы 9 студзеня.

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

Бельгійскі прэм’ер Шарль Мішэль у ноч на 17 студзеня абвясціў пра павышэнне ўзроўню тэрарыстычнай пагрозы з двух да трох балаў па чатырохбальнай шкале, падкрэсліўшы, што гаворка ідзе менавіта пра засцярогу.

Пасля тэракту ў рэдакцыі часопіса «Charlie Hebdo» у Парыжы, шэраг еўрапейскіх краінаў узмацнілі меры бяспекі.

Калі ж гаварыць пра Бельгію, то тут у траўні мінулага года чатыры чалавекі былі забітыя ў Габрэйскім музеі ў Бруселі. Пасля той атакі француз алжырскага паходжання быў узяты пад варту, адзначае BBC.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў