Улады Бабра баяцца, што мастак Алесь Пушкін пусціць пад адхон цягнік Масква – Калінінград


У сваім гараскопе для «Свабоды» на 2017 год Пушкін пісаў, што хацеў бы спыніць цягнік Масква-Калінінград, «які праходзіць праз нашу станцыю Бобр штодня а 12:30 і да якога, я мяркую, будуць дачэпленыя яшчэ колькі вагонаў з «вежливыми зелёными человечками» з ліку замоўленых Міністэрствам абароны Расейскай Фэдэрацыі на 2017 год больш як 4000 вагонаў для супольных з беларускім войскам «манеўраў»»

Улады адрэагавалі на «пагрозы» мастака. На чыгуначным вакзале днямі зʼявіліся абʼявы з просьбай «з мэтай перадухілення экстрэмісцкіх і тэрарыстычных актаў паведамляць пра падазраваных альбо незнаёмых людзей».

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары