Улады Аўстраліі забаранілі «расейскаму патрыёту» ездзіць з нумарам Putin


Адпаведны рэгістрацыйны нумар хацеў устанавіць на свой аўтамабіль нашчадак забайкальскіх казакоў Арцём Козькін.

Мужчына распавёў, што заплаціў за нумар 295 аўстралійскіх долараў (каля $ 212). Праз тыдзень пасля заказу яму прыйшла адмова. Паводле аўстралійскіх уладаў, падобны знак «можа быць абразлівым і выклікаць негатыўную рэакцыю».

Нястомны казак паабяцаў змагацца да канца і зрабіць усё, каб «на аўтамабілю з’явіўся нумар Putin». Нават дайсці да суду.

У Аўстраліі за грошы рэгістрацыйныя знакі можна змяняць і адаптаваць пад сябе.

Цяпер на Зялёным кантыненце жывуць некалькі тысяч нашчадкаў эмігрантаў казацкага саслоўя з Расеі, якія выехалі ў выніку Грамадзянскай вайны 1917-1923 гадоў. У 2011-м у Аўстраліі сфармавалі мясцовую казацкую станіцу, а ў траўні 2013-га яна была ператворана ў пасольскі аддзел.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў