Уладальнікі скандальнага барбершопу «Чэкіст» падалі ў суд на Дашкевіча


Зміцер Дашкевіч апублікаваў у «Фэйсбуку» пратакол, паводле якога яго збіраюцца судзіць.

Паход актывіста з паплечнікамі ў барбершоп, што адчыніўся на вуліцы Ціміразева ў Менску, названы ў дакуменце «дробным хуліганствам».

9 студзеня Зміцер Дашкевіч, Эдуард Пальчыс, Стась Карпаў і Аляксандр Чабатароў наведалі ўстанову і параілі ўладальнікам змяніць назву, якая выклікала спрэчкі ў грамадстве.

Аднак пазней стала вядома, што ўладальнікі «Чэкіста» падалі ў суд на Змітра Дашкевіча.

«Увогуле, мы нічога ва ўладальнікаў чэкісцкай цырульні не патрабавалі (гэта прыдуманая метафара маючых паэтычны дар журналістаў), мы толькі спрабавалі падарыць плакаты прысьвечаныя расстрэльнай ночы 29-30 кастрычніка 1937 года, і прапанавалі сваю дапамогу ў змене назвы. Sasha Chebotarev паабяцаў бясплатна распрацаваць лога, Стась Карпаў прапанаваў бясплатна сайт, Eduard Palchys згадзіўся бясплатна піярыць у сацсетках, я не бясплатна, але па сабекошце прапанаваў паставіць мэблю – нічога сабе «патрабаванне»?» – напісаў Зміцер Дашкевіч.

Разважанні ўладальнікаў «Чэкіста» у размове з Belsat.eu

Зміцер Дашкевіч адзначыў, што ў чэкісцкіх падыходах нічога не мяняецца – даносы, фальсіфікацыі, ілжывыя прысуды.

Ці нармальна называць установу «Чэкіст»? Размова ў нашым эфіры

НМ, belsat.eu, фотаздымак Tut.by

Стужка навінаў