Уладальнікі электрамабіляў не будуць плаціць дарожны падатак


Купляючы электрамабіль, аўтаўладальнікі цяпер могуць дбаць не толькі пра навакольнае асяроддзе, але і пра свой гаманец.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №273 «Пра стымуляванне выкарыстання электрамабіляў».

«Дакументам прадугледжваюцца меры, накіраваныя на стымуляванне попыту на электрамабілі, а таксама стварэнне зараднай і сэрвіснай інфраструктуры», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы кіраўніка краіны.

Паводле ўказу, уладальнікі электрамабіляў вызваляюцца ад аплаты дарожнага збору. Для легкавых аўтамабіляў стаўкі цяпер такія: калі аўта важыць менш тоны, то ўладальнік заплаціць Br 73,5, за аўта вагою ад тоны да двух – Br 147, ад двух да трох – Br 196, больш за 3 тоны – Br 269,5. Агулам можна добра ашчадзіць.

Таксама не трэба будзе плаціць падатак на дадатковы кошт, калі трэба будзе ўвесці зараднае для машыны пры ўмове, што такія зарадныя не вырабляюцца на тэрыторыі Беларусі.

За развіццё інфраструктуры для электракараў будзе адказваць «Беларусьнафта».

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў