Уладальнікі аграсядзібаў баяцца, што год стане «правальным»


Уладальнікі аграсядзібаў наракаюць на збядненне беларусаў і на змяншэнне колькасці гасцей з Расеі.

Беларускі вясковы турызм перажывае не лепшыя часы, піша выданне «Ежедневник».

Уладальнік аграсядзібы «Млынок» (Берасцейская вобласць) Георгій Грыбаў распавядае, які цяпер попыт на адпачынак у вёсцы:

«Да нас на сядзібу прыязджалі некалькі сем’яў на Новы год, таксама гасцей мы прымалі на травеньскія святы. Наперадзе лета, а добрага попыту няма. У іншыя гады ў гэты час ужо цалкам былі зарэзерваваныя і ліпень, і жнівень. Ёсць небяспека, што год можа быць правальным. Праўда, сцвярджаць не буду».

Георгій Грыбаў нагадаў, што восенню мінулага года Мінспорту прапанавала праект указу, згодна якому аграсядзібам хацелі забараніць правядзенне вяселляў ды банкетаў. Ён таксама адзначыў, што прадстаўнікі галіны ўказ сустрэлі насцярожана і неадназначна.

Паводле яго, паўгода сышло на «перацягванне канату» у дадзеным пытанні.

Народны абрад на Палессі

«У выніку тыя прэферэнцыі, якія былі прапісаныя ва ўказе кіраўніка краіны, засталіся. Але новыя сядзібы не адчыняюцца. Людзі не рызыкуюць, думаючы, ува што выльецца ўся гэтая законатворчасць і ці варта сёння пачынаць працаваць у гэтай сферы», – адзначыў гаспадар сядзібы «Млынок».

Расейскіх турыстаў менш, і прыбыткаў менш

Гаспадары дамкоў у вёсцы сцвярджаюць, што расейцаў стала менш.

Ім стала дорага адпачываць у Беларусі, кажа гаспадар аграсядзібы «Вясёлая хата» Андрэй Крук.

«Да нас у сядзібу яшчэ працягваюць прыязджаць госці з Расеі, па старой памяці, але гэта зусім не тое, што было раней, ды і «свежых» турыстаў няма. Асноўныя кліенты – гэта беларусы», – заўважыў ён.

Георгій Грыбаў кажа, што хаця да яго ў сядзібу расейскія турысты і прыязджаюць, але прыбыткі з іх упалі амаль удвая:

«Пасля абвалу расейскага рубля мы сталі для турыстаў з Расеі дарагімі, і ўладальнікам беларускіх аграсядзібаў прыходзілася зніжаць цэны, ледзь не ўдвая, каб не згубіць кліента з суседняй краіны».

Акрамя таго, прадстаўнікі аграэкатурызму скардзяцца на адсутнасць не толькі расейцаў, але і сваіх, беларускіх турыстаў. Як адзначае ўладальнік сядзібы «Людміла» Міхаіл Захаранка, у беларусаў знізілася пакупніцкая здольнасць, і сёння вельмі заўважна, што людзі сталі бядней:

«Нам застаецца толькі адно – падстройвацца пад сітуацыю, прапаноўваць нешта новае, на нашай сядзібе, напрыклад, мы пачалі рабіць дзіцячыя праграмы, распрацавалі спецыяльныя квэст-гульні».

Іншыя ўладальнікі аграсядзібаў таксама прызналіся, што знізілі цэны.

Аграсядзібы бязвіз на сабе не адчулі

Купанне ў Блакітнай крыніцы ў Слаўгарадскім раёне

Да таго, як прызналіся ўладальнікі аграсядзібаў, на плынь замежных турыстаў бязвізавы ўезд, усталяваны некалькі месяцаў таму, не паўплываў. На думку Андрэя Крука, прычынаў, чаму так адбываецца, некалькі. Гэта і абмежаваныя часовыя межы тэрмінам на пяць дзён, і адсутнасць у замежных турыстаў у цэлым інфармацыі пра Беларусі і пра тое, што ёй пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Ej.by

Стужка навінаў