Уладальніка «вышыванкамабіля» спрабавалі выклікаць у ДАІ (+аўдыёзапіс)


Паводле Цімафея Дранчука, уладальніка аўта з «вышыванкаю», 13 ліпеня яму патэлефанаваў маёр Капчан і прапанаваў прыехаць у ДАІ. Працаўнік міліцыі Андрэй Капчан настойваў, што ягоныя калегі бачылі на праспекце Незалежнасці ў Менску BMW X5 з таніраваным шклом (уладальнікам якога з’яўляецца Цімафей).

Маёр Капчан папрасіў прыехаць Дранчука ў аддзяленне, каб праверыць, ці сапраўды на яго вышыванкамабілі ёсць таніроўка. «Вы хіба жартуеце… Дасылайце позву», – адказаў маёру Дранчук. Па голасе афіцэра чуваць, што ён не чакаў такой упэўненасці ад свайго суразмоўцы.

Цімафея Дранчука, які аздобіў сваё аўта беларускім нацыянальным арнаментам ужо штрафавалі за таніроўку. Паводле кіроўцы вышыванкамабіля, яго пакаралі штрафам за бел-чырвона-белы сцяг.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары