Уладальніка сеткі крамаў «Preston» затрымалі. Нумар 11 у рэйтынгу ўплывовых бізнесменаў хаваўся за мяжою


Фота: «Завтра твоей страны»

Саўладальнік холдынгу «Fenox Global Group» Віталь Арбузаў (на фота) падазраецца ва ўхіленні ад аплаты падаткаў, паведамляе tut.by.

У рэйтынгу ej.by Арбузаў займае 11-ую пазіцыю сярод 200 самых уплывовых беларускіх бізнесменаў.

«Арбузава затрымалі ў сераду. Пра тое, што да яго былі пытанні ў праваахоўнікаў, было вядома яшчэ ў мінулым годзе, ён пэўны час не жыў у краіне, але пазней, здаецца, ўсё вырашылася. Аказваецца, не ўсё», – распавяла ў размове з tut.by ананімная крыніца.

У холдынг «Fenox» уваходзяць кампаніі: «Fenox Automative Сomponents» (вытворчасць і дыстрыбуцыя аўтакампанентаў), «Fenox Retail» (сетка крамаў «Preston»), «Fenox Construction» (інвестыцыі ў нерухомасць).

У сярэдзіне 2016-га Віталь Арбузаў страціў знакавы для яго актыў – супермаркет «Preston» на Багдановіча ў Менску, які быў сімвалам ягонага бізнесу, піша ej.by. Паводле ej.by, Арбузаў спрабаваў прадаць тры астатнія сталічны крамы «Preston».

ЮВ, belsat.eu паводле tut.by, ej.by

Стужка навінаў