Улада прапануе беларусам адзначыць Дзень Волі на Бангалоры


Менгарвыканкам забараніў заяўнікам правесці акцыю 25 сакавіка па маршруце, які яны замаўлялі, паведамляе svaboda.org.

Менгарвыканкам дазволіў сабрацца з 12 да 12:30 у парку Дружбы народаў, а з 12:30 да 13:30 правесці мітынг на цэнтральнай сцэнічнай пляцоўцы ў парку.

Такі адказ падчас сустрэчы ў Менгарвыканкаме а 17 гадзіне далі заяўніку Алесю Макаву.

«Я адклікаў свой подпіс, напісаў, што ня згодны і здымаю з сябе абавязкі арганізатара. Матывацыя – Менгарвыканкам парушыў закон, калі столькі цягнуў з адказам», – сказаў Алесь Макаў.

Астатнія заяўнікі таксама адклікалі свае подпісы.

Нагадаем, што заяўнікі акцыі прапанавалі сабрацца ў Менску 25 сакавіка а 14:00 каля Акадэміі Навук.

ЮВ, belsat.eu, паводле svaboda.org

Стужка навінаў