Улада абяцае праграму структурных рэформаў


Праграму структурных рэформаў на 2016-2020 гады апублікуюць у сярэдзіне кастрычніка.

Пра гэта 25 верасня паведаміў першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банку Тарас Надольны. Найбольш імаверна, гэта адбудзецца ўжо пасля прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на 11 кастрычніка.

Праграму рыхтуюць урад і Нацбанк, паведамляе belta.by.

У аснову праграмы будуць пакладзеныя «структурныя рэформы і новыя падыходы, якія датычаць функцыянавання нашых прадпрыемстваў», піша belapan.by. Праграма рэформаў прадугледжвае скарачэнне выдаткаў, павышэнне эфектыўнасці, а таксама змену механізму рэгулявання дзейнасці прадпрыемстваў. Між іншым, гаворка ідзе «аб падзеле функцыяў органаў дзяржкіравання, якія рэгулююць дзейнасць прадпрыемстваў і адначасова выконваюць функцыі ўласніка».

ЮВ, belsat.eu, паводле belapan.by, belta.by

Стужка навінаў